Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мова продкаў і нашчадкаў

Дата: 7 апреля 2020 в 00:56
Автор: Алиева С. А.

Мова продкаў і нашчадкаў

 Што такое родная мова? Навошта нашым дзецям трэба ведаць беларускую мову?

Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці – гэта скарб, якім ганарыцца кожны народ. Прадстаўнікі нацыі ведаюць родную мову, нацыянальную культуру (народныя песні, святы), ганарацца дасягненнямі людзей, якія праславілі краіну, ахоўваюць родную прыроду.

    Вельмі важна, каб дзеці з павагай ставіліся да беларускай мовы, а таксама маглі добра на ей размаўляць. Сучасныя дзеці мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іхняе маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

   Наша родная старонка, як наша маці, хоча, каб мы заставаліся вольнымі, гаспадарамі свайго жыцця. А гэта магчыма, калі мы будзем шанаваць нашыя карані, тое, што аб’ядноўвае нас, робіць нацыяй.

   Далучаючы дзяцей да роднай мовы, мы будзем не толькі садзейнічаць яе абагачэнню, але і развіваць пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці нашых дзяцей, пашыраць веды пра беларускую культуру. Бо самае дарагое ў жыцці – тое, што з ранніх год закладзена ў сэрца. І менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокаў народнай мудрасці.

   Сення сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, зацікавіць дзяцей працэсам пазнання беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць іх веды пра родны край, выхоўваць пачуцце патрыятызму.

   Вельмі важна навучыць дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, не сароміцца на ей размаўляць. Вялікае значэнне мае асабісты прыклад дарослых, бацькоў, людзей, якія жывуць побач з імі.

   Цудоўна будзе, калі вы будзеце часцей чытаць беларускія казкі, знаеміць дзяцей з творамі беларускіх пісьменнікаў, развучваць вершы, загадваць загадкі, спяваць беларускія песні, прымаць удзел у беларускіх народных святах.

    Давайце дапаможам нашым дзецям авалодаць беларускай мовай. І адначасова будзем абуджаць іх веру у тое, што яны вырастуць патрэбнымі на зямлі людзьмі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.